Home » Навiны » Ноч музеяў у Дзяржынску

Ноч музеяў у Дзяржынску

18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, вучні гімназіі далучыліся да святкавання гэтай падзеі і прынялі ўдзел у захапляльнай акцыі Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея «Ноч музеяў». Як заўжды, праграма мерапрыемства была вельмі насычанай. Госці азнаёміліся з фотавыставай «Дзяржыншчына. Гады міру і стварэння». Затым актыўна паўдзельнічалі ў народных гульнях, танцах і абрадавым гулянні «Ката пячы», унесеным у спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Гэты абрад захапляльна прадэманставалі ўдзельнікі творчых калектываў Скірмантаўскага дома культуры.
Далей чакала выстава экзатычных папугаяў і выстава жывапісу беларускіх мастакоў «Палітра душы». Усё гэта суправаджала жывая музыка ў выкананні навучэнцаў Станькаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Затым усе былі запрошаны на хвілінку з гарбатай і аладкамі. Жадаючыя паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі, у якой выйгралі прызы — народныя лялькі. Запрошаныя госці — сябры музея заслужаныя мастакі А.Лычкоўскі і І.Шумейка паказалі майстар-класы: яны пісалі нацюрморт і партрэты жадаючых.
На свяце панавала атмасфера творчасці і дамашняй утульнасці. Час з 17.00 да 21.00 праляцеў непрыкметна.
Поўныя незабыўных уражанняў, вучні нехаця накіраваліся дадому.
З нецярпеннем чакаць наступную Ноч музеяў…

К.А.Мінько,  класны кіраўнік 5 «А» класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”