Home » Навiны » “За намі – будучыня!”

“За намі – будучыня!”


Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 20 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
У гімназічную суботу навучэнцы 3, 5, 6, 7, 8 класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па футболе і спартландыі “Весялей жыць, калі рухаешся!”. Для ўсіх жадаючых былі арганізаваны рухомыя гульні ў спартыўнай зале і на стадыёне.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, падрыхтоўчыя заняткі для будучых першакласнікаў; заняткі гурткоў “Чайна клаб”, “Рукатворушка”, “Чароўная майстэрня”, “Робататэхніка”, “Тэатр моды – “Шарм”, “Матор”, “Ваенная гісторыя Беларусі”, “Разумнікі і разумніцы”, “Займальны англійскі”, “Чарлідынг” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Дарогамі вайны”, “Што рабіць, калі…”, “Усё пачынаецца з сям’і”, а таксама стаць удзельнікамі бібліятэчных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў (18.05) і Сусветнага дня метралогіі (20.05).
У гімназічную суботу навучэнцы 3, 7 класаў, баццькі навучэнцаў таксама сталі ўдзельнікамі наступных мерапрыемстваў, арганізаваных у межах рэспубліканскай акцыі да Дня сям’і “Сямейныя чытанні”: акцыя-рэкамендацыя “Я чытаў і табе даю параду” (7А), круглы стол “Чытаем, абмяркоўваем, раім” (7В, 7М), наведванне гарадской бібліятэкі з пазнавальнай экскурсіяй, віктарына “У кніжным лабірынце” (3А, 3Ж, 3М); выхаванцы клубаў “Кліа” і “X-Stream” – тэматычнай сустрэчы “Гістарычны мадэлізм” і майстэрні радасці “Floral Ornaments” адпаведна; навучэнцы 7Б, 7Г класаў — інтэрактыўнай гадзіны “Фларыст – прафесія ці хобі?”; навучэнцы 1М класа, бацькі навучэнцаў — урачыстага ранішніка “Развітанне з “Букваром””; навучэнцы 6 класаў — дзелавой гульні па прафарыентацыі “Горад майстроў”, арганізаванай спецыялістамі СППС; выхаванцы гуртка “Патрыёт”, акцябраты, піянеры — ва ўрачыстай цырымоніі прыняцця Ваеннай прысягі ў в/ч № 1463 г.Дзяржынска; навучэнцы 9 класаў – экскурсіі ў мемарыяльны комплекс “Чырвоны Бераг”.
Прайшла сустрэча кіраўніцтва гімназіі з бацькамі будучых першакласнікаў, а таксама канцэртная праграма для бацькоў будучых першакласнікаў “Гімназія прапануе!” (рэсурсны цэнтр “Школа выхавання праз мастацтва”).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна прачытаць на нашым сайце, на гімназічнай старонцы ў Інстаграм і ў тэлеграм-канале.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”