Главная » Навiны » Увага! Новая кнiга!

Увага! Новая кнiга!

У бiблiятэку гимназii паступiла кнiга твораў нашага земляка Iгара Хадановіча «Чалавек з маёй бiяграфii». Укладальнiкам гэтага выдання i аўтарам аднаго з артыкулаў з’яўляецца В. I. Матусевiч.
Iгар Хадановiч нарадзiўся ў 1940г. пад Бабруйскам, але з маленства жыў у вёсцы Шпiлькi Дзяржынскага раёна.
Яшчэ ў школьныя гады пачаў пiсаць вершы i друкавацца ў раённай газеце. Але жыццёвы шлях таленавiтага лiтаратара заўчасна абарваўся, калi яму было толькi 25 гадоў. Ен трагiчна загiнуў ад рукi бандыта. Зборнiкi яго твораў надрукаваны ўжо пасля смерцi. У нашай бiблiятэцы не было нi адной кнiгi гэтага аўтара. А цяпер яна ў нас ёсць!
Мы запрашаем усiх, хто зацiкавiўся, наведаць нашу бiблiятэку i пазнаёмiцца з творамi Iгара Хадановiча. Акрамя гэтага, у кнiзе можна пачытаць успамiны i разважаннi пра яго жыццё такiх вядомых людзей як Алесь Карлюкевiч, Вацлаў Матусевiч, Валерыя Антонаўна Няверава, Алёна Стэльмах. Кнiга зацiкавiць не толькi творамi яскравага лiтаратара, бiяграфiчнымi артыкуламi, але i багатым фотаматэрыялам.
Загадчык бiблiятэкi Харлап А.Н.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж