Home » Навiны » Падведзены вынікі раённага этапу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы

Падведзены вынікі раённага этапу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы


З мэтай умацавання сяброўскіх сувязяў моладзі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, павышэння цікавасці вучняў да вывучэння літаратурнай і гістарычнай спадчыны дзвюх  краін, культурных традыцый брацкіх народаў, удасканалення ведаў і ўменняў вучняў, павышэння матывацыі да вучэбных прадметаў «Руская мова» і «Руская літаратура» быў праведзены раённы этап алімпіяды для вучняў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У раённым этапе алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» прынялі ўдзел 16 навучэнцаў з 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Сярод пераможцаў Ероміна Ганна, вучаніца 10 «Б» класа. Яна ўзнагароджана дыпломам II ступені за водгук на верш   Міхаіла Таніча «Прызнанне ў каханні»  і дыпломам I ступені  за вуснае выказванне на тэму «Мір-аснова дабрабыту кожнага» 

 Віншуем Ганну і яе настаўнікаў Храловіч Таццяну Іосіфаўну і Каладзінскую Людмілу Леанідаўну. 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”