Нягледзячы на дождж за акном, у сяброўскай цёплай атмасферы прайшло для навучэнцаў 8 «В» і 8 «М» класаў завочнае падарожжа ”Гарады-героі Беларусі”.
На пачатку мерапрыемства васьмікласнікі даведаліся, якія гарады маюць статус горада-героя, якія падзеі адбываліся ў гэтых гарадах падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кожны жыхар зрабіў свой уклад у набліжэнне Вялікай Перамогі. Ужо пасля вайны гарадам, якія асабліва вызначыліся мужнасцю іх абаронцаў, было прысвоена званне «Горад-Герой».
Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены відэаролікі “Брэсцкая крэпасць” і “Горад-герой Мінск” з 13-серыйнага дакументальна-мастацкага праекта «Гарады-Героі» тэлеканала ОНТ.
Пасля прагляду відэа васьмікласнікі абмяркоўвалі і дзяліліся ўражаннямі ад фільмаў. У завяршэнні мерапрыемства дзеці ўключыліся ў актыўнае абмеркаванне пытанняў віктарыны, выказваючы свой пункт гледжання аб стойкасці і мужнасці абаронцаў гарадоў-герояў.
Такім чынам, падчас завочнага падарожжа васьмікласнікі ўспомнілі тыя моманты ў гісторыі нашай краіны, якія напоўнены горам і гераізмам.
Мы ўпэўнены — трэба верыць і памятаць, каб не паўтарыць!
К.А. Сінякевіч і Р.Г.Рудэнка, класныя кіраўнікі 8 «В» і 8 «М» класаў