Home » Навiны » Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!

Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!

 

Знаёміцца з беларускімі пісьменнікамі можна не толькі праз іх творчасць, але і праз тыя мясціны, якія натхнялі іх на стварэнне вершаў, апавяданняў, раманаў…
З гэтай мэтай вучні 9 «В» і 9 «Г» класаў разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Рудэнка Р.Г. і прадстаўніком Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства Дым В.В. суботнім днём 14 кастрычніка выйшлі ў падарожжа па маршруту «Дзяржынск-Стоўбцы- Акінчыцы-Альбуць- Стоўбцы-Дзяржынск».
Акінчыцы і Альбуць на Стаўбцоўшчыне — гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа, з імі звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра.
Тут жыла сям’я Міцкевічаў, тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Якуба Коласа. Адсюль ён хадзіў у народнае вучылішча ў вёсцы Мікалаеўшчына, тут напісаў свой першы верш. Менавіта Альбуць апісана ў паэме «Новая зямля» як Парэчча. У дзевяностыя гады ў адноўленай сядзібе адкрыта літаратурна-мемарыяльная экспазіцыя па матывах «Новай зямлі». Яна пазнаёміла нас з фотаздымкамі прататыпаў герояў паэмы, рукапісамі і выданнямі розных гадоў, а таксама з прадметамі побыту ХІХ–ХХ стагоддзяў.
Мы бачылі калыску, у якой спаў паэт. У музеі прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях песняра, сабраны фотаздымкі, цікавыя дакументы, рэдкія выданні твораў, карта коласаўскіх мясцін.
Падчас экскурсіі мы з задавальненнем прайшліся прапанаваным маршрутам па восеньскім лесе, арганізавалі пікнік на паляне, адпачылі на прыродзе, набылі карысныя турысцкія веды і ўменні.
Экскурсія нам вельмі спадабалася, і мы раім усім наведаць гэты маляўнічы куток, бо менавіта з далучэння дзяцей і моладзі да культурнай і гістарычнай спадчыны і пачынаецца выхаванне патрыятызму.
Рудэнка Р.Г.,  класны кіраўнік 8 «М» класа

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”