Главная » Навiны » Сям’я – пачатак усіх пачаткаў

Сям’я – пачатак усіх пачаткаў

Традыцыйна ў апошні чацвер месяца ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» ў 8 “М” класе праведзены адкрыты дыялог з элементамі віктарыны “Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я – пачатак усіх пачаткаў” (пра ролю бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям’і і сямейнага выхавання).
На першым этапе «Мы даведаемся» навучэнцы пазнаёміліся і абмеркавалі пытанні падтрымкі дзяржавай сям’і, аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям’і і сямейнага выхавання. Дзеці пераканаліся, што ў Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам.
Класны кіраўнік Рудэнка Р.Г. засяродзіла ўвагу васьмікласнікаў на тым, як не памыліцца пры выбары спадарожніка жыцця і зрабіць правільны выбар пры ўступленні ў шлюб, нагадала аб тым, што сям’я — вельмі важная, вельмі адказная справа чалавека, якая мае дзяржаўнае значэнне.
Затым юнакі і дзяўчаты сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай віктарыны, у рамках якой пазнаёміліся з паспяховымі не толькі ў прафесійнай дзейнасці людзьмі, але і ў справе выхавання дзяцей, сямейнага жыцця; даведаліся, каму і за што ўручаецца дзяржаўная ўзнагарода «Ордэн Маці»; якая мэта рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года».
Дыялог атрымаўся цікавым і плённым, прайшоў у цёплай атмасферы, быццам у гэты час усе прысутныя — адзіная сям’я! А гэта дарагога каштуе!
Рудэнка Р.Г., класны кіраўнік 8 «М» класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”