У рамках шостага школьнага дня і бацькоўскага ўніверсітэта ў суботу 28 кастрычніка адбылася сустрэча зацікаўленых, актыўных, мэтанакіраваных бацькоў з педагогам-псіхолагам і класнымі кіраўнікамі 8х класаў за круглым сталом на тэму “Жыццёвыя мэты падлеткаў”.
Падчас сустрэчы ад педагога-псіхолага Рудэні Г.С. бацькі даведаліся пра асаблівасці падлеткавага ўзросту, абмеркавалі актуальныя пытанні дзіцяча-бацькоўскіх адносін, атрымалі карысныя парады па канструктыўным узаемадзеянні са сваімі дзецьмі, прайшлі анкетаванне, маглі пазнаёміцца з выказваннямі вялікіх і вядомых людзей, якія матывуюць да актыўнай жыццёвай пазіцыі, наогул, правялі час з карысцю!
Далей бацькам былі прапанаваны розныя практычныя тэхнікі і практыкаванні аб жыццёвых мэтах падлеткаў: як вучыць, накіроўваць правільна дзіця па жыццёвым шляху, дапамагчы вызначыцца з жыццёвымі мэтамі і прыярытэтамі, а ў канчатковым выніку дапамагчы вызначыцца з прафесійным выбарам.
На прыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі, а таксама раздадзены буклеты “Як дапамагчы дзіцяці ставіць і дасягаць мэты”, якія падрыхтавала класны кіраўнік 8 “М” класа Рудэнка Р.Г.
Сустрэча атрымалася жывой і цікавай. Дзякуем бацькам за актыўную пазіцыю.
Верым, што гімназія і сям’я – гэта два сацыяльныя інстытуты, якія разам сфарміруюць асобу паспяховага дзіцяці.
Класныя кіраўнікі 8х класаў