На базе інфармацыйна-адукацыйнай платформы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі 21 кастрычніка 2023 года адбыўся адборачны тур рэспубліканскага тэлевізійнага праекта « Я ведаю!».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 447 навучэнцаў з усіх раёнаў Міншчыны. 8 навучэнцаў гімназіі з 6, 7, 8, 9 і 10 класаў таксама паспрабавалі свае сілы ў адборачным туры.
Па выніках правядзення адборачнага этапу ў здымках рэспубліканскага тэлевізійнага праекта » Я ведаю!»прыме ўдзел Высоцкі Данііл, навучэнец 7 «М» класа! Данііл у ліку тых, хто дасягнуў найбольш высокіх вынікаў.
Здымкі першай часткі цыкла тэлевізійных запісаў праекта будуць ажыццяўляцца з 16 па 22 лістапада 2023 года для навучэнцаў 5-8-х класаў у памяшканні РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»». На здымкі Данііл адправіцца разам са саім класным кіраўніком Яраховічам Сяргеем Канстанцінавічам
Віншуем і жадаем поспехаў!