
15 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося ўрачыстае у́знагароджанне пераможцау́ конкурсу чытальнікаў “Белая птушка”. Конкурс праводзіўся сумесна з каналам «Культура» Беларускага радыё і быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра.
Удзел прынялі таленавітыя канкурсанты з розных гарадоў Беларусі. Ім было неабходна самастойна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра “Сын вады».
Сарган Марыя, навучэнка 5 «М» класа гімназіі горада Дзяржынска, з’яу́ляецца пераможцам конкурсу у́ сваёй узроставай катэгорыі і рашэннем прадстау́нікоу́ журы ад рэдакцыі часопіса «Бярозка» з’яу́ляецца найлепшым чытачом конкурсу.
Дзяу́чынка атрымала спецыяльны дыплом і прызы, а таксама магчымасць выступіць на радыё. Каналам «Культура» будзе падрыхтаваны радыёсерыял «Сын вады» паводле аповесці Янкі Маўра, дзе Марыя азвучыць фрагменты твора.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі радыёканала «Культура», тэатральныя дзеячы, музейныя работнікі. Для віншавання пераможцаў запрошаны музычны калектыў Белтэлерадыёкампаніі квінтэт “Радыё-брас”, а таксама ансамбль цымбалістаў “Вярба” і Народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца”.


