✅21 снежня адбылася дыялогавая пляцоўка для навучэнцаў 8х класаў у рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на тэму: «Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (аб дзеячах культуры і мастацтва)».
✅ШАГ 1. Былі актуалізаваны веды вучняў аб культуры і мастацтве Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведаемся». У ходзе гутаркі старшакласнікі абмеркавалі такія паняцці як: гісторыка-культурныя каштоўнасці беларускага народа, захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны, патрыятызм, узгадалі найбольш значныя аб’екты спадчыны.
✅ШАГ 2. «Мы абмяркоўваем”.
Ганаровым госцем на мерапрыемстве стала таленавітая Алена Жукоўская, кіраўнік клуба аўтарскай песні «Надзея» Дзяржынскага ГДК, якая распавяла пра свой жыццёвы і творчы шлях, аб сваёй прафесіі, адказала навучэнцам на самыя розныя пытанні: што стала прычынай выбару менавіта гэтай сферы творчасці, якія цяжкасці выпрабавала ў сваёй прафесійнай дзейнасці і як іх пераадолела. Захапленне ў васьмікласнікаў выклікала выкананне Аленай Жукоўская пад уласны акампанемент сваіх музычных твораў.
Усе гледачы з задавальненнем падпявалі, а таксама засталіся натхнёныя сустрэчай.
✅ШАГ 3. «Мы дзейнічаем».
Пасля абмеркавання пытанняў навучэнцы прыйшлі да высновы, што наша родная беларуская зямля ўзрасціла шмат выдатных прадстаўнікоў культуры і мастацтва. Жыццёвыя прыклады вядомых людзей — адзін з галоўных фактараў уплыву на станаўленне асобы, фарміраванне прыярытэтаў і каштоўнасцяў.
Праведзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню грамадзянскай пазіцыі ў сённяшняга школьніка, выхаванню пачуцця гонару за свой край, патрыятызму.
Рудэнка Р.Г., класны кіраўнік 8 «М» класа