Тым,што можна падарожнічаць, вывучаць родныя краявіды. Так і мы,настаўнікі і вучні гімназіі, 4 студзеня рушылі па шляхах славутых беларускіх магнатаў — Радзівілаў.
Маршрут пракладзены: Бярозаўка-Ліда-Наваградак.
Першы прыпынак- Бярозаўка. Мы на вялікай мануфактуры — шклозаводзе » Неман». Шматлікія вырабы са шкла і хрушталю пазіраюць на нас з вітрын музея. Чаго тут толькі няма: мядзведзі,ласі,алені,кветкі,дзьмухаўцы,вазы розных памераў і колераў — усяго не апішаш. Тэхналогія вырабу гэтых шэдэўраў захавалася на працягу стагоддзяў. Якая гэта складаная і адказная праца,мы даведаліся, наведваючы цэх,дзе выдуваюць са шкла незвычайныя вырабы. Тут адбылося і азнаямленне з прафесіяй шкладува,не пазайздросціш: горача,увесь час на нагах,без адпачынку ды яшчэ і шкода для здароўя. Але ўсё ж такі добрыя ўражанні засталіся.
Наступны прыпынак — Лідскі замак. Велічныя сцены і вежы адкрыліся нашаму воку. Пабудаваны ён быў у 1323 годзе князем Гедымінам. Замак адноўлены,і турыстам там ёсць што паглядзець: старажытныя даспехі ліцвінаў і крыжакоў, рэшткі асабістых рэчаў тагачасных воінаў,зброя і г.д. Свае ўражанні можна было захаваць, фатаграфуючы прадстаўленыя экспанаты. На памяць кожны,хто хацеў,набыў сабе сувеніры са славутага горада Ліды,які,дарэчы,знакаміты і сваёй багатай вытворчасцю.
Падарожжа працягваецца. У цёплым утульным аўтобусе мы рушым далей. Накірунак трымаем на яшчэ адзін старажытны горад Наваградак(Навагрудак). 1044 год — першая згадка пра горад. Гэта радзіма літаратурнай зоркі — Адама Міцкевіча. » Гражына», «Пан Тадэвуш»,»Дзяды»,»Свіцязянка» — і гэта яшчэ не поўны спіс тых твораў,якімі па праву ганарыцца наша краіна. Нам давялося пазнаёміцца бліжэй з асобай паэта ў музеі,пры ўваходзе ў які нас вітаў сам Адам Міцкевіч (помнік яму). Прыемны экскурсавод увёў нас у свет жыцця і творчасці таленавітага паэта,сяброўства з якім вадзіў сам Пушкін. Калі верыць успамінам сведкаў,хтосьці аднойчы папярэдзіў Пушкіна: «Гэты малы цябе хутка за пояс заткне». На што Аляксандр Сяргеевіч адказаў: «Ён ужо заткнуў». Талент асобы Міцкевіча цэніць не толькі наша краіна,але і шматлікія іншыя краіны, а некаторыя з іх, як і Беларусь лічаць Міцкевіча сваім паэтам.
Вось такім атрымалася наша падарожжа. Хочацца падзякаваць ўсім за прыемную кампанію,за арганізацыю нашай экскурсіі. Немагчыма апісаць ўсё ўражанні словамі,ды і не трэба.
Запрашаем усіх у падарожжа па нашай славутай беларускай зямлі.
Класныя кіраўнікі 9-ых класаў