Home » Навiны » Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні 80 гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне навучэнцы 8 «М» класа «Гімназіі г. Дзяржынска» разам з класным кіраўніком Рудэнка Р.Г. і настаўнікам дадатковай адукацыі Дым В.В. наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Спачатку прайшліся маршрутам па Аляксандраўскім скверы і даведаліся, дзе стаялі палац Чапскага і архірэйскі падворак, калі з’явіўся фантан «Хлопчык з лебедзем» і адкрылі тэатр імя Янкі Купалы, памаўчалі ля мемарыяльнага знака на месцы пакарання смерцю членаў Мінскага камуністычнага падполля і разгледзелі помнік-танк — сімвал вызвалення Мінска.

Затым трапілі ў Цэнтральны Дом афіцэраў, дзе размясціліся экспазіцыі ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Экскурсанты здзейснілі займальнае падарожжа ў часе, агледзеўшы 9 экспазіцыйных залаў, дзе сабраны найбагацейшы гістарычны матэрыял аб фарміраванні ўзброеных сіл нашай краіны.

Экскурсія ў гісторыю беларускай арміі пачынаецца з лесвіцы ля ўваходу ў музей – там размяшчаюцца экспанаты са старажытнай гісторыі і сярэдніх вякоў. У самім музеі кожная зала прысвечана пэўнаму перыяду гісторыі. Пры гэтым ён інтэрактыўны: ёсць магчымасць праслухаць інфармацыю праз аўдыягіда, скарыстацца QR-кодам экспаната і ўбачыць тэхніку на экране смартфона.

Дзеці даведаліся шмат новага аб гістарычных падзеях розных часоў, убачылі ўзоры ўзбраення розных эпох, макеты баявых машын, карты і схемы бітваў, пачынаючы з сярэдніх вякоў, Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай, Вялікай Айчыннай 1941-1945г. і да нашых дзён.

З непадробнай цікавасцю васьмікласнікі разглядалі мячы, кальчугі, зброю, абмундзіраванне, дакументы, карты, схемы і фотаматэрыялы.

Экскурсія аказала на падлеткаў незабыўнае ўражанне.
Рудэнка Р.Г.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”