
Сёння, 21 лютага, калі ўся краіна адзначае Дзень роднай мовы, нашы гімназісты, а дакладней вучні 6″В» класа, прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Па станцыях краіны Родная мова».
Барацьба была вельмі напружаная: дзве каманды «Сябры» і «Васількі» змагаліся за права называцца знаўцамі беларускай мовы.
Іх чакала 8 розных станцый,дзе вучні маглі праявіць свае веды ў фразеалогіі, граматыцы,лексіцы, беларускім фальклоры, а таксама паказаць сваю кемлівасць,хуткасць, стрыманасць, уменне працаваць у камандзе.
Гульню ацэньвала важнае журы,вучні таго ж класа,якія вельмі сур’ёзна паставіліся да сваёй работы. Ну і немагчыма было абысціся без фатографа,які таксама праявіў уменне валодаць прасторай,фотаздымкай і сітуацыяй.
Гульня прайшла,як гаворыцца, на адным дыханні. Пераможцы атрымалі свае ўзнагароды,а пераможаныя,калі іх можна так назваць, таксама не былі пакрыўджаны.
Ва ўсялякім выпадку, шасцікласнікі сёння адчулі,наколькі прыемнымі і карыснымі могуць быць іх веды.
Хацкевіч А.Я.







