
«Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам», — так адзначаў Янка Сіпакоў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аляшэвіч Алена Алегаўна прапанавала гімназістам паўдзельнічаць у стварэнні творчай скарбонкі «Мове роднай прысвячаю». Вучні з сапраўднай цікавасцю і вялікім энтузіязмам узяліся за працу: збіралі трапныя выказванні пра родную мову, афармлялі іх у невялічкія самаробныя кнігі, прыгожа малявалі, натхнёна сачынялі вершы, стваралі непаўторныя праекты, запамінальныя плакаты, цікавыя вырабы, з задавальненнем ілюстравалі беларускія прыказкі… Нават беларускамоўны слуп з аб’явамі на любы густ з’явіўся на свет: «Утылізуем хутка: зайздрасць, сквапнасць, дзёрзкасць, смутак, боль», «Падзелімся: радасцю, дабрынёй, пяшчотай, выдатным настроем» і інш. Прыемна ўразіў творчы праект «Мове роднай прысвячаю», для стварэння якога былі выкарыстаны сонечная батарэя, 3D-прынтар, штучны мох і іншыя цікавыя рэчы.
Прыемна ўсведамляць, што ў дзяцей ёсць шчырая цікавасць і цёплае пачуццё да роднай мовы.
Мова жыве! Няхай так будзе вечна!

















