У суботу, 27 верасня 2014 года, у нашай гімназіі адбыўся раённы конкурс «Разам вывучаем гісторыю маёй сям’і».
У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы з 19 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У ходзе падрыхтоўкі да конкурсу навучэнцы глыбока вывучылі радаслоўнае дрэва сям’і, пазнаёміліся з сямейнымі рэліквіямі, вывучылі і прадставілі архіўныя матэрыялы сям’і, чыталі вершы, прысвечаныя самым родным людзям на Зямлі. Былі прадстаўлены відэа і аўдыёзапісы інтэрв’ю з членамі сям’і, відэафільмы аб сваіх прадзедах і прабабках. Усе выступленні былі яркімі, эмацыянальнымі, запамінальнымі. Удзельнікі конкурсу з незвычайнай цеплынёй, пяшчотай, гордасцю расказвалі пра самых дарагіх сэрцу людзей. Прадстаўнікі нашай гімназіі Іванова Наталля і Кот Улада, вучаніцы 10 класа, занялі трэцяе месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені. Віншуем пераможцаў і настаўніка гісторыі Гарэліка Міхаіла Уладзіміравіча!




















