Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Калі вы жадаеце правесці асеннія канікулы 2014/2015 навучальнага года цікава і пазнавальна, мы запрашаем вас у школьны аздараўленчы лагер “Дружба”, які будзе працаваць з 27 кастрычніка да 01 лістапада 2014г.
У лагеры вас чакаюць:
- гульні на свежым паветры,
- спартыўныя турніры і эстафеты,
- творчыя майстар-класы,
- віктарыны,
- падрыхтоўка да алімпіяд,
- экскурсіі,
- прагулкі ў парк,
- наведваннне ГДК,
- кінатэатр “Эра” і інш.
Дадатковую інфармацыю аб працы лагера можна атрымаць
- у класных кіраўнікоў,
- у настаўнікаў- прадметнікаў,
- у намеснікаў дырэктара Вялічка Г.У. і Новік А.А.
Мы чакаем вас у лагеры “Дружба” і жадаем усім вам цікавых і пазнавальных канікул!
Адміністрацыя гімназіі




















