У суботні дзень 25 кастрычніка вучні шостых класаў і іх бацькі прынялі ўдзел у конкурснай праграме, прысвечанай Дню яблыка, “Яблычны дзянёк”. Дзень яблыка адзначаецца 21 кастрычніка ў многіх краінах свету, а ў нашай гімназіі праходзіць ужо другі год запар.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, паспаборнічалі ў кулінарных конкурсах, прынялі ўдзел у “яблычнай” віктарыне, а затым – з задавальненнем паласаваліся яблычнымі пірагамі і яблыкамі. Бацькі гімназістаў удзельнічалі ў мерапрыемстве ў якасці журы. Пераможцамі праграмы сталі вучні 6 “М” класа.
Мы віншуем пераможцаў і жадаем усім цікавых канікул!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6075689036705939297]