
Сёння на чарговым пасяджэнні Школы Актыўнага Грамадзяніна (ШАГ) у гімназіі гаварылі аб медыцыне.
Тэма пасяджэння — «Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі».
Для навучэнцаў 8х класаў была арганізавана дыялогавая пляцоўка з урачом-педыятрам Гуневай Крысцінай Дзмітрыеўнай.
Падчас тэматычнага блока ШАГ 1 «МЫ ДАВЕДВАЕМСЯ» з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі падлеткі шукалі адказы на пытанні аб тым:
✅што з’яўляецца найважнейшай задачай беларускай медыцыны,
✅якія ўстановы адукацыі ў нашай краіне рыхтуюць спецыялістаў для аховы здароўя,
✅якія ўмовы створаны ў рэспубліцы для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей, моладзі, дарослых, фарміравання здаровага ладу жыцця грамадзян,
✅чым сёння могуць ганарыцца беларускія медыкі.
На этапе ШАГ 2 «МЫ РАЗВАЖВАЕМ» у форме адкрытага мікрафона прайшла сустрэча з Крысцінай Дзмітрыеўнай Гуневай, якая закранула вельмі актуальныя для падлеткаў пытанні прафесійнай арыентацыі.
Падчас дыялогу ўдзельнікі таксам змаглі задаць госці пытанні аб тым, якія асаблівыя якасці і навыкі патрэбны чалавеку, каб паспяхова працаваць у галіне медыцыны; якія спецыяльнасці ў галіне медыцыны зараз найбольш запатрабаваны?
КРОК 3 «МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ». Былі падведзены вынікі мерапрыемства, васьмікласнікі адзначылі актуальнасць тэмы размовы.
У канцы дадзенага блока навучэнцы, якім споўнілася 14 гадоў, змаглі атрымаць з рук ганаровага госця кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама ўдзельнікі сустрэчы змаглі стварыць праект яшчэ адной старонкі віртуальнага альбома пра Крысціну Дзмітрыеўну Гуневу, знаёмства з якой адбылося пры правядзенні мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ».
Здароўе падрастаючага пакалення, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, павышэнне яго іміджу і прэстыжу, фарміраванне здаровага стылю паводзін моладзі Беларусі — адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі развіцця нашай дзяржавы.
Рудэнка Р. Г.










