
У жыцці ўсё пачынаецца з малога: з зярнятка — хлеб, з праменьчыка — сонейка, з цаглінкі — дом, а веды — з першай кнігі кожнага чалавека — з Буквара.
Здавалася б, зусім нядаўна першакласнікі пазнаёміліся са сваім першым падручнікам — букваром. І вось прыйшоў час развітвацца з ім.
Сёння ў 1Б класе прайшло свята «Бывай, Буквар». Гэта свята прысвечана першай школьнай перамозе, якую першакласнікі атрымалі дзякуючы старанню, працавітасці і жаданню вучыцца.
Старонкі Буквара вучылі рабят не толькі чытаць, але і быць дружнымі, выхаванымі вучнямі.
На свяце прысутнічаў галоўны герой — Буквар. Разам з ім першакласнікі чыталі вершы, спявалі прыпеўкі, разгадвалі загадкі, рашалі рэбусы.
Дырэктар гімназіі Паўхлеб Людміла Станіславаўна павіншавала рабят з першай перамогай, нагадала, што першакласнікі стаяць на пачатку шляху да новых ведаў і перамог, пажадала поспехаў у вучобе, прыкладных паводзін і цудоўнага настрою.
За першай кнігай абавязкова будуць і іншыя кнігі, не менш цікавыя і пазнавальныя, бо чытанне — гэта ключ да ведаў.
Поспехаў вам, першакласнікі!
Мазур Н.І., класны кіраўнік 1Б класа







