Главная » Навiны » Канікулы пачынаем з перамогі!

Канікулы пачынаем з перамогі!

29-30 кастрычніка 2016 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў заключны этап  XIX конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. У заключным этапе конкурсу прынялі ўдзел 5 вучняў нашай гімназіі, якія прадставілі 2 даследчыя  работы па фізіцы і 1  — па матэматыцы.

Па выніках канферэнцыі ўсе тры работы былі адзначаны дыпломамі. Віншуем Алейнікаву Аляксандру, навучэнку 11 “А” класа, якая ўзнагароджана Дыпломам II ступені ў секцыі “Матэматыка”; Гармаза Аляксандру і Захарава Канстанціна, навучэнцаў 10 “А” класа, якія ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ў секцыі “Фізіка” , Хлябовіч Аляксандру і Стаднік Дзіяну, якія ўзнагароджаны Дыпломам III ступені ў секцыі “Фізіка” і іх кіраўнікоў: настаўніка матэматыкі Валахановіч Таццяну Уладзіміраўну і настаўніка фізікі Доўнара Міхаіла Люцыянавіча.

Жадаем далейшых поспехаў!

23456


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *