Главная » Навiны » 25 студзеня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Суботняя мазаіка”

25 студзеня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Суботняя мазаіка”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная.  Зіма” прайшлі: спартландыя “Будзеш моцным, будзеш лоўкім са спартыўнай падрыхтоўкай” для 3 “А”, 3 “В” і 3 “Г” класаў, спаборніцтвы па баскетболе, піянерболе, працавалі спартыўныя секцыі “Маўглі” (бокс), “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш.

У межах тыдня клуба “Інфа” прайшло вельмі цікавае мерапрыемства для вучняў 9-ых класаў “І ў шутку, і ў сур’ёз…да інфарматыкі”. А вучні 6-ых класаў прынялі ўдзел ў інтэлектуальным рынгу “У царстве смякалкі”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Таццянін дзень”, “Чытаем па-беларуску”,  прагляд прэзентацыі кніг “Серабрыстая зіма” і “Што такое снег” – да Міжнароднага дня снегу (21.01).

Для навучэнцаў 1 “Б” і 1“В” класаў прайшла конкурсна-пазнавальная праграма “Бяспечны свет”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце            Л.І.Захарава


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж