
10 кастрычніка ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Займальны калейдаскоп”.
Навучэнцы 2, 3 класаў напярэдадні Дня маці прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Букет для мамы”.
У рамках рэалізацыі праекта “Міншчына спартыўная. Восень” у гімназіі прайшоў дзень здароўя пад дэвізам “Здароўе – гэта крута, здароўе – гэта класс!”. Адбыліся спаборніцтвы па піянерболу, мініфутболу. Прайшоў майстар-клас па гімнастыцы.
Клуб “Х-Stream” паклікаў на інтэрактыўную гульню-віктарыну “Welcome to the National Cuisine Potluck Party!”. Удзел прымалі навучэнцы 8 класаў. Клуб “Крынічка” запрасіў на віктарыну “Шчаслівы выпадак”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Праццавала школа абітурыента.
Прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Гісторыя”, “Астраномія”, “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Фізічная культура”.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “У коле сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.
Піянеры і акцябраты дружыны гімназіі прынялі ўдзел у “Піянерскім брэйн-рынгу” у рамках піянерскай суботы. А таксама далі старт алімпіядзе дваровых гульняў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская