Главная » Навiны » Займальны калейдаскоп

Займальны калейдаскоп

 10 кастрычніка ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Займальны калейдаскоп”.

Навучэнцы 2, 3 класаў напярэдадні Дня маці прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Букет для мамы”.

У рамках рэалізацыі  праекта “Міншчына спартыўная. Восень” у гімназіі прайшоў дзень здароўя пад дэвізам “Здароўе – гэта крута, здароўе – гэта класс!”. Адбыліся спаборніцтвы па піянерболу, мініфутболу. Прайшоў майстар-клас па гімнастыцы.

 Клуб “Х-Stream” паклікаў на  інтэрактыўную гульню-віктарыну “Welcome to the National Cuisine Potluck Party!”. Удзел прымалі навучэнцы 8 класаў. Клуб “Крынічка” запрасіў на віктарыну “Шчаслівы выпадак”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Праццавала школа абітурыента.

Прайшоў першы этап рэспубліканскай  алімпіяды па вучэбных  прадметах “Гісторыя”, “Астраномія”, “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Фізічная культура”.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “У коле сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.

Піянеры і акцябраты дружыны гімназіі прынялі ўдзел у “Піянерскім брэйн-рынгу” у рамках піянерскай суботы.  А таксама далі старт алімпіядзе дваровых гульняў.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж