Главная » Навiны » Здароўе і поспех ідуць побач

Здароўе і поспех ідуць побач

Здароўе – залог поспеху. Каб дасягнуць пастаўленых мэт неабходна добрае самаадчуванне, якое залежыць ад нашага здароўя. А фізічныя практыкаванні – адна са складаючых частак, ад якіх яно залежыць. Менавіта таму ў гімназіі спартыўным мерапрыемствам надаецца асаблівая ўвага.

11 снежня ў гімназіі прайшоў Дзень здароўя для навучэнцаў 5, 6, 9, 10 класаў. Як і дзень пачынаецца з зарадкі, так і Дзень здароўя таксама пачаўся з агульнай размінкі. Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя падрыхтавалі для пяцікласнікаў спартландыю “Дужыя, лоўкія, смелыя, умелыя”. Сапраўды, каб выканаць заданні і не падвесці каманду, неабходна было праявіць сваю лоўкаць і ўмеласць. Шасцікласнікі паспрабавалі сваю моц у сілавым шматбор’і. Дружна ўсе перацягвалі канат, падымалі гіры, аджымаліся.    Навучэнцы старэйшых класаў пасля факультатыўных заняткаў зараджаліся энергіяй, гуляючы ў валейбол.

Жадаем нашым гімназістам быць заўсёды здаровымі і дабівацца поспехаў.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце             С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж