Падчас зімовых канікул навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у шэрагу раённых спаборніцтваў і мерапрыемстваў. Адным з такіх мерапрыемстваў стаў раённы краязнаўчы турнір “Мая Дзяржыншчына – мой гонар”, які прайшоў 04 студзеня на базе РЦТіК.
Удзельнікі турніру адказвалі на пытанні, якія датычыліся розных бакоў гісторыі і культуры Беларусі і Дзяржынскага раёна.
Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва каманда нашай гімназіі ў складзе навучэнак 10 класа Цімавец Віалеты і Дзядзюлі Паліны заняла другое месца сярод дзевяці каманд іншых устаноў адукацыі раёна.
Віншуем з перамогай нашых дзяўчат, а таксама кіраўніка каманды, настаўніка гісторыі Святлану Уладзіміраўну Бурцаву!
Педагог-арганізатар Будаеў М.С.
