Чым заняць сябе ў суботу? Прыходзьце ў гімназію — вам не прыйдзецца сумаваць. 28 студзеня клуб “Крынічка” адчыніў дзверы сваім аматарам, прыхільнікам роднай мовы і літаратуры.
Для пасяджэння была абрана тэма “Смак беларускай мовы”. Вучні сапраўды адчулі гэты смак : з некаторымі словамі яны толькі пазнаёміліся, пра іншыя пагаварылі больш падрабязна, паспрабавалі адчуць розніцу паміж родным словам і яго замежным адпаведнікам.
Кіраўнік клуба Хацкевіч А.Я. правяла завочнае знаёмства гімназістаў з раённым літаратурным клубам “Выток” і яго членамі, расказала пра іх дзейнасць, тэматыку іх твораў, падзялілася ўласнай творчасцю.
Дзе захоўваецца народная мудрасць? Безумоўна, у вуснай народнай творчасці, а менавіта ў загадках. Займальнай атрымалася гульня з беларускімі загадкамі, бо ў час яе можна было не толькі праверыць сваю інтуіцыю, але і атрымаць падарунак.
На прыканцы сустрэчы Аксана Яўгеньеўна падзялілася з вучнямі сваім рэцэптам шчасця:
Я хочу рецептом поделиться,
Из всех блюд я выбрала одно.
На все руки стала мастерицей,
Верю: вам понравится оно.
Зачерпните в пригоршню надежду,
Разведите сладкою мечтой,
Не забудьте всыпать свою нежность,
И мешать всё следует с душой.
Всыпьте туда капельку улыбки,
С горкою любви, не повредит.
Если вы не сделали ошибки,
Пусть приятным будет аппетит.