Главная » Навiны » Віншуем пераможцаў «Школы бяспекі-2017»

Віншуем пераможцаў «Школы бяспекі-2017»

Ратавальнікі Дзяржынскага раёна праверылі веды вучняў шляхам правядзення раённага этапа конкурсу «Школа бяспекі — 2017».

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, прывіццё навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі немагчымыя без актыўнай прапагандысцкай работы. Праверыць веды вучняў Дзяржынскага раёна выратавальнікі Дзяржынскага раёна вырашылі шляхам правядзення раённага этапа конкурсу «Школа бяспекі — 2017», які прайшоў 27 і 28 студзеня на базе гімназіі №1 г. Дзяржынска і сярэдняй школы №1 г.Фаніпаль.

Больш за 80 навучэнцаў усяго раёна прынялі актыўны ўдзел у конкурсных выпрабаваннях. Удзельнікам трэба было адказаць на пытанні ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і вырашыць шэраг задач па неабходных дзеяннях у надзвычайных сітуацыях. Усе канкурсанты былі падзелены па ўзроставых групах: вучні 1-4, 5-7 і 8-11 класаў.

Конкурс паказаў, што дзеці добра валодаюць асновамі бяспекі жыццядзейнасці, ведаюць, як паводзіць сябе  пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а некаторыя і зусім хацелі б звязаць сваю будучую прафесію з  дзейнасцю МНС .

Пераможцамі раённай «Школы бяспекі-2017» сталі навучэнцы нашай гімназіі: сярод 1-4 класаў: першае месца — Лойка Ягор (4 «Б» клас); другое месца — Каралінскі Леанід (4 «Б» клас). Першае месца сярод вучняў 5-7 класаў дасталася Ліпскаму Івану (5 «В» клас). Паміж самымі старэйшымі ўдзельнікамі конкурсу прызавыя месцы падзяліліся наступным чынам: першае месца ў Кадлубовіча Сямёна (8 «В» клас);  другое — у Стражевич Ксеніі (9 «Б» клас). Навучэнцы, якія занялі першыя месцы, прадставяць раён на абласным этапе конкурсу «Школа бяспекі», які пройдзе ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС РБ.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж