Штогадовы фестываль замежных моў пачнецца ў панядзелак, 20 лютага. У рамках фестывалю пройдуць конкурсы і мерапрыемствы, якія сталі традыцыйнымі ў нашай гімназіі: конкурс «Spelling Bee», конкурс прамоўніцкага мастацтва «Speaker’s Corner», конкурс аматараў паэзіі «The Beauty of Poetry» і музычны конкурс “Rising Star”. Мы прапануем усім ўважлівей прыглядзецца да жыцця і гісторыі розных краін і прыняць удзел у выставе-конкурсе калажаў “What a wonderful World”. Вы таксама даведаецеся пра вядомых навукоўцаў свету, прыняўшы ўдзел у конкурсе юных дэтэктываў. Вас чакаюць музычныя перапынкі, незвычайныя тэатралізаваныя урокі, знаёмства. З агульным планам правядзення фестывалю можна пазнаёміцца тут >>>.