VIII рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект» прайшоў з 14 па 16 сакавіка 2017 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Удзельнікамі конкурсу сталі больш за 200 навучэнцаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь — пераможцы абласных этапаў конкурсу.
Работы ўдзельнікаў конкурсу ацэненьвала кампетэнтнае журы. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і памятнымі прызамі.
У сецыі “Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне” вучань 10 “А” класа гімназіі Слінка Канстанцін стаў пераможцам і ўзнагароджаны Дыпломам I ступені! Віншуем Канстанціна і яго кіраўніка Слінка Святлану Уладзіміраўну!