У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Гімназічнае ТБ”, “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “АВС”, “Дожджык” і інш.
Прайшлі факультатыўныя заняткі па хіміі, фізіцы, польскай і англійскай мовах, гісторыі, грамадазнаўстве, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, заняткі школы ранняга развіцця, школы абітурыента, заняткі па падрыхтоўцы да іспытаў у 5-я класы гімназіі.
У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Чорная быль”, “Чытаем па-беларуску”, “Динка” (да 115-годдзя пісьменніцы В.Асеевай (28.04.1902)). Навучэнцам 6 “А”, 6 “Б” класаў у бібліятэцы было прапанавана стаць удзельнікамі гутаркі з праглядам і абмеркаваннем кінафільма “Чарнобыль: як гэта было”.
Навучэнцы 2 “Б” і 2 “В” класаў у шосты школьны дзень прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме “Свята міру і працы”; навучэнцы 4-х класаў – у мерапрыемстве клуба “X-Stream” “The Magic of English”, якое прайшло ў форме моўнай мазаікі.
Выхаванцы клуба ЮІР працягнулі сваю падрыхтоўку да 45-га абласнога злёту-конкурсу атрадаў ЮІР, які пройдзе з 02 па 05 мая на базе УА “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўляльны цэнтр “Зубраня”.
Цікавым і насычаным аказаўся шосты школьны дзень і для аматараў жывога слова, якія прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка – 2017”. Конкурс прайшоў на базе нашай гімназіі і быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Аб выніках удзелу гімназістаў у конкурсе можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.