Главная » Навiны » Жывая класіка – 2017

Жывая класіка – 2017

29 красавіка на базе нашай гімназіі прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Галоўная мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. У гэтым годзе конкурс юных чытальнікаў быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 59 навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Дзяржынскага раёна з I па X клас, якія прадставілі на суд журы 57 твораў. Конкурс прайшоў па некалькіх узроставых катэгорыях: пачатковыя класы, V-VІ класы, VІІ — VІІІ класы, ІХ-Х класы.

Нашу гімназію прадставілі чатыры навучэнкі. Вынікі дадзенага спаборніцтва наступныя:

Ленкавец Аляксандра, 4 “А” клас – 1 месца, настаўнік – Мардасевіч В.У.,

Ксяневіч Ксенія, 5 “Б” клас – 2 месца, настаўнік – Аляшэвіч А.А.,

Весялкова Марыя, 8 “М” клас – 3 месца, настаўнік – Волчанка А.І.,

Серая Анастасія, 10 “А” клас – 3 месца, настаўнік – Хацкевіч А.Я.

Віншуем дзяўчат і іх кіраўнікоў з перамогай! Жадаем ім новых творчых поспехаў і дасягненняў!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж