Главная » Навiны » 18 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

18 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

Навучэнцы 4 “Б”, 4 “В” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Лоўкія, дужыя, смелыя”. У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Фізіка”; заняткі клуба ЮІДР, пасяджэнне клуба “Крынічка”; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Лега-канструіраванне”, “Ключ да поспеху”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Што? Дзе? Калі?”, “Мастацкая разьба і выпальванне па дрэве” (ЦТДіМ) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Карлсан, Пэпі, Роні ды іншыя” (да 110-годдзя А. Ліндгрэн), тэматычная выстава да Міжнароднага дня адмовы ад курэння (16.11), “Што такое Талерантнасць” (да Міжнароднага дня (16.11)) і інш.
Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі гутаркі-агляду “Курэнне ці здароўе – выбірайце самі” (у рамках РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); навучэнцы 4 “М” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; выхаванцы клуба “X-Stream” — гульні-віктарыны «How Well Do You Know Belarus?»; выхаванцы клуба “Крынічка” – сустрэчы з паэтамі Дзяржыншчыны.
Гімназісты таксама мелі магчымасць паўдзельнічаць у акцыі СППС “Курыць не модна — модна быць здаровым!”, Дні адчыненых дзвярэй ва ўстановах вышэйшай адукацыі “БДАА”, “МИТСО”.
На базе гімназіі прайшоў 1 этап рэпетыцыйнага тэсціравання па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Сусветная гісторыя навейшага часу” і раённыя спаборніцтвы па шахматах.
Цікава і крэатыўна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія прынялі актыўны ўдзел у традыцыйнай конкурснай шоў-праграме “Містар гімназія – 2017”. Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”