Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Паважаныя бацькі і педагогі!
Шчыра віншуем вас з надыходам ЗІМОВЫХ КАНІКУЛ 2017/2018 навучальнага года!
Жадаем вам святочнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 24 снежня 2017 года да 07 студзеня 2018 года.
Нагадваем вам, што ў час зімовых канікул
праводзяцца акцыі: навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” (11.12.2017-10.01.2018),
акцыя “Бяспечныя канікулы” (18.12.17-08.01.2018), “Клопат” (віншаванне ветэранаў ВАв), “Дом без адзіноты” (віншаванне настаўнікаў-пенсіянераў), “Цуды на Каляды” (віншаванне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі);
рэалізуюцца педагагічныя праекты “Па планеце крочыць Новы год”, “Птушкі на кармушцы”;
у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Падлетак”, “Сям’я”;
пры спрыяльных умовах надвор’я будуць арганізаваны зімнія забавы (катанне на лыжах, санках, лядзянках, каньках);
навучэнцы гімназіі змогуць стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, арганізаваных ДУДА “ЦТДіМ Дзяржынскага раёна” (асобны план) – майстар-класаў, інтэрактыўных экскурсій, акцый, спаборніцтваў і інш.
Кіраўніцтва гімназіі
Азнаёміцца з планам работы на канікулах можна ТУТ