Home » Навiны » Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

З 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года ў Дзяржынскім раёне праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.
У дні святочных мерапрыемстваў кіраўніцтва Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскіх арганізацый наведае апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Дзяржынскага раёна. Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў павіншуюць дзяцей з Новым годам і нараджэннем Хрыстовым, уручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.
23 і 28 снежня ў гарадскім Доме культуры пройдуць раённыя дабрачынныя навагоднія святы. На мерапрыемствы будуць запрошаны дзеці-інваліды, дзеці-сіроты, дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных і прыёмных сем’яў, пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, актывісты дзіцячага і моладзевага руху.
Традыцыйна ў рамках акцыі пройдзе ўшанаванне лепшых навучэнцаў раёна з прысуджэннем звання “Вучань года Дзяржынскага раёна”.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”