Цыцэрон сцвярджаў: «У свеце няма нічога лепш і прыемней дружбы: выключыць з жыцця сяброўства-усё роўна што пазбавіць свет сонечнага святла».
Пад такім дэвізам 06.12.18 прайшла класная гадзіна ў 5 «В» класе. Вучнi пазнаёміліся з паняццямі “дружба” і “сапраўдны сябар”, успомнілі ўсе свае захапленні і інтарэсы, бліжэй пазнаёміліся адзін з адным.
У завяршэнні занятка вучням было прапанавана напісаць на «Сэрцы» класа цёплыя, добрыя словы і моцныя якасці, якія аб’ядноўваюць і згуртоўваюць ўвесь клас.
Педагог-псіхолаг К.А. Гаршкова