Главная » Навiны » “Зімовы калейдаскоп”

“Зімовы калейдаскоп”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 08 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4-10-х класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у межах якога прайшлі: рухомая гульня “Два агні” для 5-х класаў, спаборніцтвы “Залатая скакалка” для 6-х класаў, першынства па баскетболе сярод дзяўчат 7-х класаў, спартыўныя эстафеты «Лоўкія, дужыя, смелыя!» для 4-х класаў, сілавое шматбор’е для 9-10-х класаў, рухомыя гульні для ўсіх жадаючых. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнне гімназічнага клуба “Эка”; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Асобы чалавек сярод людзей” (да Міжнароднага дня інвалідаў), “Пісьменнікі-юбіляры” (да юбілеяў Ф.Цютчава, А.Салжаніцына, Ч.Айтматава), “Хто прыдумаў правы чалавека” (да Дня правоў чалавека (10.12)). Навучэнцам 5-х класаў у бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “Колыбель” (у межах фестывалю-марафону “Крылы Анёла”).
Навучэнцы 4 “Б”, 4 “В” класаў сталі ўдзельнікамі экалагічнага КВЗ “Усё пра птушак”; навучэнцы 6 “М” класа — матэматычнай гадзіны “Числовые выражения с обыкновенными и десятичными дробями” (у межах інавацыйнага праекта); навучэнцы 8 класаў – круглага стала “Тэрыторыя праў чалавека” (да Дня правоў чалавека (10.12)); актывісты БРСМ – работы тэматычнай фотазоны «Навагодні настрой», ініцыятывы «Пісьмо дабрыні”, акцыі “Навагодняя пошта”; навучэнцы 10-х класаў, выхаванцы клуба “Гармонія” – абласнога фестывалю творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж