Главная » Навiны » “Насустрач новым адкрыццям!”

“Насустрач новым адкрыццям!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 19 студзеня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 1-х і 5-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная”; навучэнцы 9-х класаў – майстар-класа па стрытболе. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам” і інш. На базе гімназіі прайшлі гарадскія спаборніцтвы па лыжных гонках “Дзяржынская лыжня-2019”, прымеркаваныя да Сусветнага дня снегу.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; пасяджэнне клуба “Інфа”; прэзентацыя гуртка “Інтэлектуальныя гульні”; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Моднае хобі” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Дзень Серафіма Сароўскага” (15.01), Сусветны дзень “Бітлз” (16.01), “Птушка 2019 года: 10 цікавых фактаў” і інш. Навучэнцам 4 “Б” класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “Юны выратавальнік” (да Дня выратавальніка (19.01)).

Навучэнцы 1Б, 1В класаў сталі ўдзельнікамі экалагічнай гасцёўні “Таямніцы прыроды”; выхаванцы гуртка “Спартыўнае арыенціраванне” – раённых спаборніцтваў па лыжным арыенціраванні (на базе РЦТіК); навучэнкі 8-10 класаў – трэцяга прафарыентацыйнага мітапа “ProGirls”; навучэнцы 9 класаў – хакатона (форума распрацоўшчыкаў) сацыяльна-значных дзіцячых праектаў (на базе EPAM, г.Мінск).

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж