
17 кастрычніка гімназія г.Дзяржынска стала пляцоўкай для сустрэчы ў рамках марафона па падрыхтоўцы да інтэлектуальных конкурсаў па англійскай мове з носьбітам мовы Крысцін Хань (ЗША), якая працуе ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў рамках праграмы «English Language Fellow». Каб стаць удзельнікам сустрэчы ў гімназіі было неабходна прайсці рэгістрацыю. Анонс мерапрыемства паказаў зацікаўленнасць і вучняў і настаўнікаў і рэгістрацыя была закрыта за дзень да пачатку мерапрыемства.
У сустрэчы прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы №2 г. Дзяржынска, гімназіі г. Фаніпаля, гімназіі №1 г. Дзяржынска і гімназіі г. Дзяржынска. Крысцін лёгка ўцягнула ўдзельнікаў сустрэчы ў зносіны і дыскусію, дзеці з задавальненнем ўзаемадзейнічалі адзін з адным на англійскай мове і час праляцеў вельмі хутка. У канцы сустрэчы яна адказала на пытанні, якіх было вельмі шмат.
А Крысцін чакала сустрэча з настўнікамі англійскай мовы Дзяржынскага раёна, якая прайшла ў фармаце моўнага трэнінга. Інтэрактыўныя формы ўзаемадзеяння, разнастайнасць відаў практыкаванняў, іх даступнасць і прастата ў выкарыстанні дапамагаюць зрабіць увесь працэс навучання займальным і нянудным. Такое незвычайнае пасяджэнне раённага метадычнага фармірвання ўзбагаціла педагогаў новымі ідэямі і шляхамі зрабіць заняткі англійскай мовы яшчэ больш цікавымі і карыснымі. Педагогі раёна вельмі ўдзячны супрацоўнікам Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі за стварэнне магчымасцей узаемадзеяння з носьбітам мовы.
Наступная сустрэча з Крысцін Хань адбудзецца 5 снежня 2019 года.
Намеснік дырэктара Г.Я. Мігура