Home » Навiны » ВАНДРУЕМ  СЦЕЖКАМI  ВЯЛIКАЙ  ПЕРАМОГI…

ВАНДРУЕМ  СЦЕЖКАМI  ВЯЛIКАЙ  ПЕРАМОГI…

  79 гадоў без вайны жыве наша краiна…. Але як  дасталася нам  перамога?  Беларуская зямля ваявала ад стара і да мала.

На месцы гэтых баёў сёння стаяць  помнікі. Адны – сціплыя з маленькай зорачкай на абеліску. Другія –  вядомыя ў многіх краінах свету.  Мы, навучэнцы 7 класаў, i нашы класныя кiраўнiкi наведалi адзiн з такiх помнiкаў.

        «Курган Славы»…. Гэты ваенны мемарыял быў адкрыты ў ліпені 1969 года ў гонар 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сотні тысяч жменяў зямлі прынеслі сюды людзі, неабыякавыя да памяці аб загінуўшых воінах. Так быў насыпаны курган на 35 метраў у вышыню. Закладзены ён не толькі беларусамі, але і ветэранамі з гарадоў-герояў  Масква, Ленінград, Адэса, Валгаград, Севастопаль. А наверсе яго замыкае кампазіцыя з чатырох штыкоў. Менавіта тут, на 21-м кіламетры шашы Мінск—Масква, у ліпені 1944-га ў час наступальнай аперацыі “Баграціён” была разгромлена 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войск. На беларускай зямлі, палітай крывёю салдат і афіцэраў тады яшчэ шматнацыянальнай Радзімы, сустрэліся 1-ы, 2-гі, 3-ці Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты, якія вызвалілі Беларусь, а затым значную частку Літвы, Латвіі і Польшчы, і пайшлі пераможным маршам на захад, да Берліна.            

          З вялiкiм захапленнем пазiралi мы з вышынi кургана! Якая прыгожая наша краiна! И  пачуццё вялiкай падзякi  воiнам, якiя даравалi нам шчасце жыць у спакоi i мiры, перепаўняла нашы сэрцы… .

Навучэнцы i класныя кiраўнiкi 7 класаў

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь