Главная » Навiны » Выбары старшыні Савета піянерскай дружыны гімназіі

Выбары старшыні Савета піянерскай дружыны гімназіі

У дні восеньскіх канікул у гімназіі сабраліся камандзіры піянерскіх атрадаў 6-9 класаў, каб правесці выбары старшыні Савета піянерскай дружыны гімназіі. У ходзе дзелавой гульні, дзе ўсе прысутныя расказвалі пра сябе, збіралі пазлы, складалі незвычайныя гісторыі, вызначыліся 2 лідары: Цырыкаў Дзмітрый, камандзір піянерскага атрада 9 “М” класа і Андрыц Ілля, камандзір піянерскага атрада 7 “Б” класа. Кандыдаты больш падрабязна расказалі пра сябе, і ў ходзе абмеркавання было прынята рашэнне: назначыць  старшынёй Савета дружыны Андрыца Іллю, а намеснікам – Цырыкава Дзмітрыя.

Віншуем Іллю і Дзмітрыя і спадзяёмся, што яны будуць сапраўднымі лідэрамі нашай піянерскай дружыны. Жадаем піянерскага задора, поспехаў і здзяйснення ўсіх планаў.

Старэйшая піянерважатая В.А.Дубоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж