Главная » Навiны » У гасцях у казкі

У гасцях у казкі

    Святочных падарунаў і добрага настрою многа не бывае! Такой думкі прытрымліваецца і абласны камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, які шчыра даў дзецям магчымасць акунуцца яшчэ раз у навагоднюю казку. У межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” 3 студзеня навучэнцы нашай гімназіі, а таксама іншых навучальных устаноў   Дзяржынскага раёна разам з Ляўко А.М. здзейснілі падарожжа ў Мінск, дзе перад дапытлівымі позіркамі дзяцей расчыніліся дзверы Палаца Рэспублікі. Неверагоднае падарожжа з ляснымі насельнікамі і Дзедам Марозам натхнілі дзіцячыя сэрцы, напоўнілі радасцю і цеплынёй моманту. Паветраныя шарыкі ад герояў спектакля, цудоўныя салодкія пачастункі не маглі пакінуць раўнадушнымі дзяцей. Пускайце ў сваю душу святло, дабрыню, шчырасць і свята, “бо без гэтага жыць немагчыма”…

Аляшэвіч А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж