
Як заўжды, перад навагоднімі святамі, мы загадваем жаданні і чакаем чагосьці незвычайнага. У 3б класе адбылася чароўная вандроўка па г.Мінску з прыпынкам у цырку. Навагодняе прадстаўленне нікога не пакінула абыякавым. Артысты з розных куткоў паказалі сваё майстэрства. Гімнасты ў чарговы раз даказалі сваю неверагодную вынослівасць.
Нельга не прыгадаць і пра звяроў, што сваім выступленнем стварылі сапраўднае свята: гэта і белыя тыгры, і дрэсіраваныя сабакі, і коні-прыгажуны, і мядзведзі, якія пабілі ўсе рэкорды па ўменні катацца на веласіпедах, скейтах, самакатах.
Вясёлыя і задаволеныя, мы рушылі дадому. Шкада, што цуды здараюцца не так часта, як хацелася б.
Голец А.А., класны кіраўнік 3 «Б» класа





















