Асноўным мерапрыемствам суботняга дня стаў Дзень здароўя “Жыццё з асалодай”, які прайшоў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма”. Асноўнымі мерапрыемствамі гэтага дня сталі: спартландыя “Вясёлыя старты” для 3 класаў, турнір па мініфутболе сярод 5 класаў, спартландыя “Мы разам за здаровы лад жыцця!” для 6 класаў, турнір па валейболе сярод 8 класаў. Цікава і весела прайшлі віктарына для 5 класаў “У свеце здароўя” і інтэрактыўная гульня “Калі хочаш быць здаровым!”. А вучняў 7 класаў чакала інтэрактыўная гульня “Сцежкамі бяспечнасці”. У ходзе гульні сямікласнікі разважалі пра розныя аспекты ўплыву псіхаактыўных рэчываў на жыццё чалавека, выконвалі розныя заданні, якія спрыяюць выпрацоўцы навыкаў адказных паводзін і дазваляюць захаваць здароўе ў сучасных умовах жыцця. Працавалі спартыўныя секцыі “Маўглі” (бокс), “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, юнага хіміка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Робататэхніка”, Праграміраванне для дзяцей” інш.
Каманда гімназістаў прыняла ўдзел у IX раённай краязнаўчай алімпіядзе.
Піянеры, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, сталі удзельнікамі гутаркі, прысвечанай да Дня юнага героя-антыфашыста “Прайшла праз дзяцінства вайна”. Акцябраты 3 класаў наведалі таксама мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста “Зямля Дзяржынская – зямля герояў”.
Для вучняў 2 “М” класа прайшла віктарына “Рыбы, птушкі, звяры”.
Клуб “X-Stream” запрасіў навучнцаў 4 класаў на майстэрню “Happy English. Makes us happy”, дзе вучні пазнаёміліся з традыцыямі некаторых англійскіх святаў, а менавіта са святам Святога Валянціна. У час правядзення майстэрні, вучні зрабілі сваімі рукамі падарункі да надыходзячага свята для сваіх бацькоў, сяброў і аднакласнікаў.
Вучні 1 — 9 класаў у субботні дзень наведалі фестываль-конкурс эстраднай песні “MusicBOARD”, які адбыўся ў ГДК.
Члены клуба ЮІД прынялі ўдзел у раённым этапе 15-ай Алімпіады па Правілах дарожнага руху сярод навучэнцаў устаноў адукацыі і занялі 3 месца.
А члены ГА “БРПА” прынялі удзел у раённым аглядзе-конкурсе каманд падтрымкі “Піянерскія іскры” і атрымалі пачэснае 2 месца.
Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця. Адбылося пасяджэнне Апякунскага савета гімназіі.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская