Главная » Навiны » Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў графіцы Анатоля Александровіча

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў графіцы Анатоля Александровіча

“Мы не меряем Землю шагами, понапрасну цветы теребя,

Мы толкаем ее сапогами — От себя, от себя,” – такімі словамі  з песні Уладзіміра Высоцкага пачаўся вечар памяці пра вялікую зорку нашага мастацтва Анатоля Александровіча.

Калі чалавек пакідае гэты свет, вельмі важна, каб добрая памяць пра яго заставалася тут, з намі, жывымі. Вельмі прыемна, што такую памяць захоўвае сям’я вядомага беларускага мастака-графіста Анатоля Александровіча. Нам з калегамі пашчасціла  патрапіць на сустрэчу з людзьмі, якія не абыякава ставіліся і ставяцца да творчасці гэтага мастака. Сустрэча была наладжана ў музеі  гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Цёплы прыём аказалі нам супрацоўнікі музея, а сама размова праходзіла ў невялікай актавай зале, у амаль што дамашняй абстаноўцы.

Выступоўцамі былі людзі, якія былі добра знаёмы з Анатолем Александровічам: дырэктар музея Уладзімір Сяргеевіч Варапаеў, жонка мастака Алена Ігараўна Атраховіч, кампазітар Сяргей Міклашэўскі, спявачка Надзея Бронская, дырэктар нацыянальнага архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземінюк і кіраўнік праекта Наталля Іванаўна Обухава.

Сцэнарый мерапрыемства быў прапрацаваны выключна,  вершы выдатных майстроў слова гарманічна ўпісваліся ў тэматыку той сустрэчы, у хроніку жахлівых  кадраў вайны, якія час ад часу прыгадваў вядучы. Гэта былі не проста кадры ваеннай хронікі, гэта былі выпрабаванні сям’і мастака і мільёнаў такіх жа жыхароў, ахвяр Міншчыны. Серыя гравюр Александровіча  прысвечана вёсцы Старая Рудзіца пад Дзяржынскам, адкуль паходзіць аўтар. Там нарадзіўся і яго дзед, якога разам з іншымі аднавяскоўцамі ў 1943 годзе спалілі фашысты. Бацька мастака ў час вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе імя Дзяржынскага.  У музеі знаходзяцца і паштоўкі ад дзядзькі Алены Ігараўны Атраховіч, жонкі мастака. “Паштоўкі Барыса” — так яны называюцца.  Барыса, што загінуў у 1942 годзе падчас Сталінградскай бітвы, Барыса, які быў сынам не менш таленавітага чалавека – Кандрата Крапівы     ( дарэчы Алена Ігараўна Атраховіч – унучка знакамітага пісьменніка).

Анатоль Александровіч граў на кларнеце, захапляўся творчасцю Уладзіміра Высоцкага, лічыў яго сваім настаўнікам (вершы апошняга гучалі на працягу ўсёй сустрэчы). Мастак маляваў, не ведаючы, што калісьці гэта стане яго прызваннем. Пасля ён трапляе ў школу-інтэрнат імя Ахрэмчыка, мастацкае вучылішча імя Глебава, у беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У свет выходзяць  яго працы ў жанры афорт – друкаваная графіка. Карціны  гэтыя прэзентаваліся на сустрэчы, змешчаны яны ў вялікім мастацкім календары, які жонка мастака падаравала музею.

Анатоль Александровіч з’яўляўся яшчэ і ілюстратарам да многіх беларускіх часопісаў і літаратурных твораў, напрыклад, творы Яна Чачота, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і інш. Калісьці свет гэтаму творцу дапамаглі адкрыць славутыя мастакі Паплаўскі і Шаранговіч, заўважыўшы і падтрымаўшы талент маладога чалавека. Сёння на творчасці Александровіча вучыцца пакаленне новых мастакоў, для якіх дэвізам гучаць словы, якія часта любіў паўтараць Анатоль Вячаслававіч Александровіч: “ Настаўнік толькі адчыняе дзверы, а ўваходзіш ты сам”.

Люди!

Покуда сердца стучатся,—

помните!

Какою

ценой

завоевано счастье,—

пожалуйста, помните!

Песню свою отправляя в полет,—

помните!

О тех,

кто уже никогда не споет,—

помните!            

                   Роберт Раждзественскі

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Я.Хацкевіч

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж