
У рамках адзiнага рэспубліканскага Дня бяспекі 29 лютага ў гiмназii горада Дзяржынска адбылася квэст-гульня “Ведаць, умець, памятаць! ”.
Пяць каманд вучняў 6-7 класаў прайшлі шэсць пляцовак: «Памятай правілы руху, як табліцу множання», «Бяспека і здароўе», «Першая дапамога пры незвычайных сiтуацыях», «Антытэрор», «Казачная бяспека», «Шыфр», на якіх удзельнiкі разгадвалі крыжаванкі, віктарыны, шыфры, складалi прыказкі, складвалі пазлы, успаміналі казкі і правілы бяспекі ў іх, а таксама адказвалi на шэраг пытанняў, якія тычацца правілаў бяспекі.
Удзельнікі паспяхова справіліся з усімі заданнямі.
Навучанне правілам бяспекі ў гульнявой форме лепш запамінаецца дзецям, паколькі ў іх ёсць магчымасць адпрацаваць атрыманыя веды на практыцы. Немалаважна, што дзецi працавалі ў камандзе. Гэта дало ім магчымасць зразумець, як гэта быць адказным за чыёсьці жыццё.
У завяршэнні квэст-гульні быў паказаны відэаролік МНС «Недзіцячыя гульні».
За актыўны ўдзел у квэст-гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы i граматы.
Педагог сацыяльны Р. Г. Рудэнка