8 верасня ў Дзяржынскім ліцэі ў межах Тыдня здароўя і спорту адбыўся валейбольны матч паміж камандамі нашай гімназіі і ліцэя. З лікам 3:2 перамагла каманда гімназіі пад кіраўніцтвам Хацкевіча І.С. У складзе каманды гулялі сямікласнік Пляхно Данііл, дзевяцікласнікі Макарэвіч Іван, Карсюк Яраслаў, дзесяцікласнікі Шышкавец Павел, Туміловіч Максім, Нікіцін Багдан і адзінаццацікласнік Русальскі Максім. Гульня выклікала шмат станоўчых эмоцый ва ўсіх яе ўдзельнікаў. Нашы гульцы знаходзяцца ў добрай спартыўнай форме. Поспехаў ім і надалей!
І напрыканцы – 10 прычын, чаму добра гуляць у валейбол:
- Павышаецца вынослівасць арганізму
- Умацоўваецца сардэчна-сасудзістая і дыхальная сістэмы
- Трэніруюцца практычна ўсе групы мышцаў, дакладнасць рухаў і гнуткасць
- Паляпшаецца рухомасць суставаў
- Пашыраецца поле зроку
- Узнімаецца настрой, пермагаюцца стрэсы і дэпрэсія
- Развіваюцца смеласць, настойлівасць, дысцыплінаванасць, хуткасць рэакцыі
- Пераадольваюцца комплексы
- Знаходзяцца сябры
- Выхоўваецца пачуццё адказнасці перад калектывам, уменне працаваць у камандзе і давяраць навакольным людзям
Мінько К.А.
























