
Навучэнцы 3, 4 класаў прынялі ўдзел у ваенна-спартыўнай гульні “Зарнічка”.
У рамках рэалізацыі педагагінага праекта на паралель у навучэнцаў 6 класаў прайшло свята “Яблычны дзянёк”. Клуб “Інфа” паклікаў на гульню “Свая гульня». Навучэнцы 4 класаў у рамках работы клуба “Х-Stream” прынялі ўдзел у мерапрыемстве “English Brings a lot of Fun”.
Навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у адкрыцці STEM-класа ў Негарэльскай сярэдняй школе №1.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсам: “Баль, баль, баль!”, “У коле сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская