Главная » Навiны » Адзіны дзень інфармавання

Адзіны дзень інфармавання

    22 кастрычніка ў рамках рэалізацыі праекта «ШАГ» ў гімназіі г.Дзяржынска прайшлі адзіныя дні інфармавання па тэме «ААН — 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН».

     Навучэнцы 9 «Б» класа сустрэліся са старшынёй Дзяржынскага раённага аб’яднання прафсаюза Прахарэвіч Анжалікай Алегаўнай. Сустрэча прайшла ў фармаце круглага стала. Анжаліка Алегаўна разам з навучэнцамі ўзгадала гісторыю стварэння ААН і пра дзейнасць Рэспублікі Беларусь у гэтай арганізацыі. Юнакі і дзяўчаты даведаліся прычыны стварэння і мэты ААН, кірункі дзейнасці. Таксама яны разважалі аб супрацоўніцтве, сяброўскіх адносінах паміж краінамі.  Даведаліся, якім чынам Дзяржынскі раён ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў ААН. Анжаліка Алегаўна падзялілася сваім жыццёвым вопытам: як можна ўрэгуляваць канфлікты, чаму яны ўзнікаюць. Дала параду гімназістам: “Каб быць актыўным, трэба кожны дзень рабіць над сабой намаганне, каб выйсці з зоны камфорту і зрабіць нешта карыснае.” Падзялілася, якую літаратуру яна чытае, фільмы, якія можна паглядзець. Напрыканцы ўсе разам зрабілі арыгамі-фігуркі галубоў (сімвал міру), на якіх дзевяцікласнікі напісалі свае асацыяцыі са словам “мір”. Таксама Анжаліка Алегаўна аб’явіла конкурс эсе на тэму “Арганізацыя аб’яднаных нацый” і конкурс ініцыятыў дапамогі Станькаўскаму дому-інтэрнату.

Заўсёды карысна сустрэцца з паспяховым чалавекам, які ўжо зразумеў нешта ў жыцці, і паслухаць яго парады. Гэта тое ж самае, што зрабіць яшчэ адзін крок да свайго поспеху.

Сустрэча поўнасцю адпавядала дэвізу дня інфармавання: яна была школай, дзе вучні даведаліся новыя факты, на ёй прысутнічала актыўнасць – падчас стварэння фігурак галубоў, а завяршыла ўрок тэма грамадзянскіх адносін і адказнасці.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж