
Здаецца, восень толькі пачалася, а ўжо канец першай чвэрці, і прыйшла пара задумацца аб тым, як правесці восеньскія канікулы.
Школьны аздараўленчы лагер “Лістападнічак” запрашае навучэнцаў весела і з карысцю правесці час. Тут можна будзе навучыцца новаму, пазнаёміцца з новымі сябрамі, атрымаць станоўчыя эмоцыі і пазітыўны зарад! У лагеры чакаюць спартыўныя мерапрыемствы, віктарыны, гульні, майстар-классы.
Працаваць лагер будзе з 31 кастрычніка па 06 лістапада.